Жонка пуцінскага паплечніка хоча зьнішчыць газэту з артыкулам пра свой адпачынак на яхце

Жонка Ігара Сечына Вольга зь сяброўкай на шыкоўнай яхце.

Жонка кіраўніка расейскай нафтавай кампаніі «Роснефть», былога кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Ігара Сечына патрабуе зьнішчыць папяровы тыраж выданьня «Новая газета», дзе была апублікаваная гісторыя пра яе прыгоды на яхце коштам сто мільёнаў даляраў.

Матыў — гэта ўмяшаньне ў яе прыватнае жыцьцё. У які момант асабістае жыцьцё дзяржаўных службоўцаў перастае быць такім? У гасьцях расейскай службы Радыё Свабода Іван Жданаў (Фонд барацьбы з карупцыяй) і Надзея Прусянкова («Новая газета»). Вядучая Алена Рыкаўцава.