Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дадалі 7 асобаў і 17 кампаній у сьпіс санкцый супраць Расеі

абноўлена

Кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын і першы намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Вячаслаў Валодзін апынуліся ў пашыраным сьпісе санкцый Вашынгтону супраць Крамля, якія сёньня апублікавала міністэрства фінансаў ЗША.

Усяго ў гэтым сьпісе – 7 расейскіх афіцыйных асобаў і 17 кампаній, якія маюць сувязі з прэзыдэнтам Уладзімерам Пуцінам.

«Сёньня ЗША ўводзяць мэтавыя санкцыі супраць шэрагу расейскіх прыватных асобаў і кампаній, а таксама робяць больш жорсткай выдачу ліцэнзій для некаторых артыкулаў экспарту ЗША ў Расею. Міністэрства фінансаў накладае санкцыі на 7 расейскіх афіцыйных асобаў, у тым ліку на двух прадстаўнікоў блізкага кола прэзыдэнта Пуціна – іх актывы будуць замарожаныя, а выдача віз ЗША забароненая – а таксама на 17 кампаній, зьвязаных з блізкім колам Пуціна, чые актывы будуць замарожаныя» – гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Белага дому Джэя Карні.

У спісе таксама – 17 кампаній. Сярод іх – «Собинбанк», «Стройтрансгаз», «Стройгазмонтаж», Volga group. Як адзначае «Інтэрфакс», усе згаданыя ў сьпісе «кампаніі і банкі падкантрольныя альбо Генадзю Цімчанку, альбо Аркадзю і Барысу Ратэнбергам, альбо банку «Россия».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG