Прадузятасьць СМІ не дазваляе кандыдату ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональду Трампу апярэдзіць па папулярнасьці сваю суперніцу з Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан на 20%. З такім сьцьверджаньнем выступіў сам Трамп:
«Калі б агідныя і карумпаваныя СМІ пісалі пра мяне праўдзіва і не перакручвалі мае словы, я б апярэджваў Клінтан на 20%», — напісаў Трамп ў Тwitter.
У суботу ён абраў аб’ектам крытыкі газэту The New York Times, абвінаваціўшы выданьне ў выкарыстаньні інфармацыі зь «няісных крыніц».
«Няўдачнікі з The New York Times сталі выдумшчыкамі. У іх публікацыях пра мяне заўсёды ўтрымліваюцца спасылкі на няісныя, неназваныя крыніцы. Гэта вельмі ганебна», — заявіў мільянэр Трамп.