Лецішча 69-гадовай Ніны Багінскай выстаўлена на аўкцыён

Your browser doesn’t support HTML5

Судовыя выканаўцы абвясьцілі аўкцыён на продаж лецішча грамадзкай актывісткі, 69-гадовай пэнсіянэркі Ніны Багінскай. Такім чынам зь Ніны Багінскай спрабуюць спагнаць штрафы агульным памерам 75 тысячрублёў, прысуджаныя грамадзкай актывістцы за ўдзел у вулічных акцыях цягам гэтага году.