У Францыі арыштавалі падазраванага ў нападзе на царкву 

Царква ў Сэнт-Эт’ен-дзю-Руўрэ

Франсуа Алянд: «Ісламская дзяржава» абвясьціла вайну Францыі.

Паводле паліцыянтаў, арыштаваны адзін падазраваны ў датычнасьці да нападу на царкву ў горадзе Сэнт-Эт’ен-дзю-Руўрэ на поўначы Францыі, у выніку якога быў забіты сьвятар і паранены яшчэ адзін чалавек.

Як паведамляе Reuters, выступаючы на месцы нападу, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што «Ісламская дзяржава» абвясьціла вайну Францыі, і дзяржава павінна «выкарыстоўваць усе свае сродкі» ў рамках закону, каб змагацца з тэрарыстамі.

Алянд назваў назваў сёньняшнюю падзею «жахлівым тэрактам» і паведаміў журналістам, што нападнікі кляліся ў вернасьці «Ісламскай дзяржаве», супраць якой Францыя праводзіць паветраныя ўдары ў Сырыі і Іраку.

«Пагроза застаецца вельмі высокай», — цытуе Reuters францускага прэзыдэнта.

Паведамляецца, што антытэрарыстычнае падразьдзяленьне Парыскай пракуратуры вядзе сьледзтва. Па словах паліцыянтаў, адзін чалавек быў арыштаваны.