Статкевіч пра забойства Шарамета: Гэта тэракт найперш супраць Беларусі, а не Ўкраіны

Мікалай Статкевіч

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалай Статкевіч лічыць забойства ў Кіеве Паўла Шарамета ўдарам па Беларусі.

Такую думку ён выказаў у сваім допісе ў Фэйсбуку:

«У паведамленьні „Ўкраінскай праўды“ не напісана галоўнае — забіты кіраўнік папулярнага патрыятычнага сайта „Беларускі партызан“, які цьвёрда займаў патрыятычную беларускую пазыцыю і змагаўся супраць расейскага шавінізму, за вольную і незалежную Беларусь. Гэта быў тэракт найперш супраць Беларусі, а не Ўкраіны. Мае спачуваньні блізкім і родным Паўла Шарамета. Вечная памяць герою!».

Сёньня раніцай у Кіеве загінуў вядомы журналіст, ураджэнец Беларусі Павал Шарамет. У аўтамабілі, у якім ён ехаў, выбухнула бомба магутнасьцю ад 400 да 600 грам у тратылавым эквіваленце.