Бясплатнае таксі
Мясцовыя таксісты сталі аднымі зь першых, хто працягнуў руку дапамогі пацярпелым і сьведкам атакі. Усе таксі бясплатна эвакуіравалі людзей з Ангельскай набярэжнай, дзе грузавік урэзаўся ў натоўп. Бясплатныя паслугі таксі падаваліся таксама ўсім, хто меў патрэбу ў дапамозе па ўсім горадзе.
#АдчыненыяДзьверы
Карыстальнікі сацыяльных сетак, якія жывуць у Ніцы, выкарыстоўваюць хэштэг # АдчыненыяДзьверыНіцца (#PortesOuvertesNice), каб прапанаваць або знайсьці прытулак. Адразу пасьля нападу мясцовыя ўлады прасілі ўсіх не выходзіць на вуліцы. Тым, хто па якой-небудзь прычыне ня мог дабрацца дадому, прытулак прапанавалі мясцовыя жыхары. У паведамленьнях людзі пішуць прыблізнае месца разьмяшчэньня іх дамоў і прапануюць тым хто мае патрэбу, напісаць ім асабістае паведамленьне, каб атрымаць больш дэталёвую інфармацыю.
«Хэштэг #АдчыненыяДзьверыНіцца — людзі застаюцца людзьмі і клапоцяцца пра незнаёмцаў і адзін пра аднаго», — напісаў карыстальнік Твітэра.
The hashtag #PortesOuvertesNice = Open Doors Nice - Humans being humans and caring for strangers & one another #Humanityprevails #NiceAttack
— Alexander Lerche (@AlexanderLerche) July 15, 2016
#ПошукНіцца
З дапамогай іншага хэштэгу, #ПошукНіцца (#RechercheNice), карыстальнікі сацыяльных сетак шукаюць родных і сяброў, якія знаходзіліся ў Ніцы падчас тэрарыстычнай атакі.
.@nxhxl_ vient de nous apprendre que ce petit garçon a été retrouvé sain et sauf. Merci, vous êtes géniaux ! 🙏🏼 https://t.co/EenqAKv1MO
— SOS NICE (@urgencesnice) July 15, 2016
«Мы даведаліся, што гэты маленькі хлопчык знайшоўся ў цэлым і здаровым. Дзякуй, вы выдатныя», — паведамілі ў твітэры пра дзіця, якое згубілася ў натоўпе падчас нападу.
Дзякуючы актывістам, дзясяткі людзей былі знойдзеныя, хоць пра лёсы многіх ўсё яшчэ нічога не вядома.
«Праверка бясьпекі» на Фэйсбуку
Адна з найбуйнейшых сацыяльных цсетак Фэйсбук чарговы раз уключыла функцыю «праверка бясьпекі». Пры яе запуску ўсе, хто знаходзіцца ў Ніцы, аўтаматычна рассылаюць апавяшчэньне сваім сябрам у сетцы, што зь імі ўсё ў парадку.
Facebook activates Safety Check feature following incident in #Nice, France. https://t.co/PpNjbWjy5u pic.twitter.com/sQw6ZpWSef
— ABC News (@ABC) July 14, 2016
Google-Бясплатныя званкі
Прыблізна праз пяць гадзін пасьля атакі сэрвіс Google абвясьціў аб тым, што ўсе званкі праз Google Hangouts, Google Voice і Project Fi у Францыю бясплатныя для ўсіх карыстальнікаў па ўсім сьвеце. Кампанія спадзяецца, што гэта «дапаможа людзям ведаць пра тое, што адбываецца і заставацца на сувязі з роднымі».