Пра гэта паведаміў 30 чэрвеня журналістам кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Пітэр Долман.
«Мы чакаем, што ў Беларусі рэцэсія працягнецца ў гэтым годзе і ў наступным, пасьля чаго пачнецца паступовае аднаўленьне эканомікі. Мы бачым, што замежная сытуацыя, г. зн. сытуацыя ў краінах, якія зьяўляюцца ключавымі гандлёвымі партнэрамі Беларусі, цяпер паляпшаецца, але павольна. Кошты на сыравінныя тавары — напрыклад, на нафту — як чакаецца, будуць расьці вельмі павольна», — цытуе БелТА Пітэра Долмана.
Паводле Долмана, Беларусі патрэбныя «больш глыбокія і хуткія рэформы».
«У выпадку пасьпяховага правядзеньня рэформаў тэмпы эканамічнага росту ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве ў Беларусі могуць скласьці больш за 4,5%», — цытуе БелаПАН Долмана.
У МВФ лічаць, што галоўная задача — рэфармаваць сэктар дзяржпрадпрыемстваў, палепшыць іх прадукцыйнасьць і эфэктыўнасьць.
«У гэтых сфэрах асабліва важна паскорыць тэмпы рэфармаваньня. Паралельна трэба ствараць умовы для стварэньня працоўных месцаў і ўмацоўваць сыстэму дзяржаўнай падтрымкі», — падкрэсьліў Долман.
Місія МВФ пад кіраўніцтвам Пітэра Долмана працавала ў Беларусі 21–30 чэрвеня. За гэты час прадстаўнікі МВФ правялі ацэнку бягучай эканамічнай палітыкі і штогадовыя кансультацыі з уладамі.