Родныя і калегі разьвіталіся з Вольгай Караткевіч

Вольга Караткевіч. Фота Віктара Дзятліковіча

Вольгу Караткевіч пахавалі ў вёсцы Пятровічы Смалявіцкага раёну. На разьвітаньні прысутнічалі родныя і сябры журналісткі, а таксама калегі з Радыё Свабода.

Вольга Караткевіч памерла 29 чэрвеня ва ўзросьце 43 гады ад анкалягічнай хваробы.

Яна працавала на Радыё Свабода з 1996 па 2009 год. Была сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Галерэя фотаўспамінаў пра Вольгу Караткевіч

Успаміны калегаў Вольгі Караткевіч