У Францыі стартуе футбольны чэмпіянат «Эўра-2016»

10 чэрвеня ў Францыі стартуе 15-ты Чэмпіянат Эўропы па футболе «Эўра-2016». У матчы-адкрыцьці на парыскім стадыёне «Стад-дэ Франс» зборная Францыі сёньня згуляе з камандай Румыніі.

Усяго 24 зборныя на працягу месяца ў дзесяці францускіх гарадах будуць спаборнічаць за званьне чэмпіёна Эўропы.

З-за тэрарыстычнай пагрозы за бясьпеку ў Францыі адказваць 90000 сілавікоў.

Фінал Эўра-2016 адбудзецца 10 ліпеня.