Настаўніца, якой нельга быць

Фрэдэрык Джордж Котман, «Школа старой дамы» (1887).

Дачка ўжо выйшла з таго веку, калі марыла быць касманаўтам, палеантолягам, уфолягам і вулканолягам адначасна. Новы этап – хачу быць настаўніцай. Але якога прадмету? «Я пабуду колькі гадоў настаўніцай фізыкі, тады альгебры, пазьней хіміі, пасьля сальфеджыё, – разважае другаклясьніца. – А якія яшчэ прадметы ёсьць у старэйшых клясах?» «Сусьветная гісторыя і гісторыя Беларусі. Можаш павыкладаць колькі гадоў гэтаксама». «Я ня буду настаўніцай гісторыі!» – абураецца дачка. «Чаму?» «Ты што, хіба не разумееш – ім жа няможна казаць праўду!»

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org