Злучаныя Штаты працягнулі на 6 месяцаў прыпыненьне санкцый супраць беларускіх кампаній

ЗША працягнулі дзеяньне прынятага летась ў кастрычніку рашэньня пра частковае прыпыненьне санкцыяў супраць шэрагу беларускіх кампаній, працягнуўшы паслабленьне для абмежаваньняў супраць іх.

Як паведамляе прэсавая служба міністэрства фінансаў ЗША, гэтае рашэньне тычыцца кампаніяў «Беларусьнафта», «Белнафтахім» і яе філіялу ў ЗША, «Белшына», «Горадня Азот», «Горадня Хімвалакно», «Лякафарба», «Нафтан», «Полацк Шкловалакно».

Паводле Міністэрства фінансаў ЗША, з вышэйназванымі кампаніямі дазволеныя трансакцыі на суму звыш 50 тысяч даляраў падлягаюць абавязковай справаздачы перад Дзяржаўным дэпартамэнтам цягам 30 дзён (раней, адпаведна — 10 тысяч даляраў і 15 дзён). Уласнасьць кампаніяў у юрысдыкцыі ЗША застаецца па-ранейшаму заблякаванай.

Тэрмін дзеяньня прыпыненьня санкцыяў завяршаецца 31 кастрычніка 2016 года, тады яно можа быць працягнута або адклікана.

Тэрмін дзеяньня папярэдняга рашэньня аб прыпыненьне санкцыяў завяршаецца 30 красавіка 2016 году.