Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: разьвіцьцю супрацоўніцтва з ЗША будзе спрыяць поўная адмена санкцыяў


Міністэрства замежных спраў
Міністэрства замежных спраў

Рашэньне ЗША прадоўжыць зьмякчэньне санкцыяў адносна беларускіх прадпрыемстваў — крок у правільным кірунку, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Паводле Мірончыка, пазыцыя беларускага МЗС, выкладзеная ў канцы кастрычніка 2015 году, пасьля першага зьмякчэньня санкцыяў амэрыканскім бокам, застаецца ў сіле.

«Гэтае рашэньне стварае пэўныя ўмовы для далейшага разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх адносін. У найбольшай ступені разьвіцьцю супрацоўніцтва з ЗША будзе спрыяць поўная адмена эканамічных абмежаваньняў», — заявіў Мірончык БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG