Падтрымаць яго прыйшлі палітыкі і грамадзкія актывісты Андрэй Дзьмітрыеў, Аляксандр Макаеў, Зьміцер Захарэвіч, жонка Ганна і маці Галіна Сіўчык.
У Цэнтральным судзе мае распачацца суд над Вячаславам Сіўчыкам. Яго прыйшлі падтрыммаць палітыкі і актывісты. pic.twitter.com/yoaSgNNda3
— Радыё Свабода (@svaboda) April 19, 2016
Адвакат Сіўчыка паведаміў, што на яго падабароннага складзеныя два пратаколы: паводле артыкулаў 17.1 і 23.4 адміністрацыйнага кодэксу -- аб хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.
Мікола Статкевіч у чаканьні суда з жонкай і маці Вячаслава Сіўчыка. pic.twitter.com/SdqhU6MsAw
— Радыё Свабода (@svaboda) April 19, 2016
Лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка 19 красавіка сярод ночы затрымалі ў пад’езьдзе ўласнага дому супрацоўнікі міліцыі, сарваўшы верхняе адзеньне, зьбіўшы і закаваўшы ў кайданкі.
У чаканьні суда над Вячаславам Сіўчыкам. Далучыўся Павал Севярынец. pic.twitter.com/ew9ctaJmB0
— Радыё Свабода (@svaboda) April 19, 2016
Тацяна Караткевіч сказала, што прыйшла, каб даведацца што здарылася насамрэч і падтрымаць Вячаслава Сіўчыка. Бо вядомыя шмат выпадкаў перасьледу грамадзкіх актывістаў і палітыкаў:
«Працэс павінны быць адкрыты і празрысты. Калі ўлады кажуць пра лібэралізацыю, то павінна быць лібэралізацыя. Такіх здарэньняў не павінна адбывацца».
Аляксандр Макаеў — намесьнік Вячаслава Сіўчыка ў руху салідарнасьці «Разам» выказаў меркаваньне, што Вячаслаў Сіўчык быў затрыманы з прычыны сваёй здольнасьці арганізоўваць і аб’ядноўваць людзей:
«Зараз ідзе цяжкі працэс аб’яднаньня апазыцыі, наперадзе масавая грамадзкая актыўнасьць людзей. Гэткім чынам улады спрабуюць запалохаць лідэраў грамадзка-палітычнага руху, якім ёсьць Вячаслаў Сіўчык».
Жонка Вячаслава Ганна Сіўчык называе афіцыйнае тлумачэньне аб хуліганстве традыцыйным сфабрыкаваным абвінавачваньнем, якое ёсьць падставай, каб асудзіць і запалохаць.