Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Сіўчыка: Слава казаў, што да 19 красавіка яго затрымаюць


Галіна Сіўчык
Галіна Сіўчык

Галіна Сіўчык прыйшла на суд да сына Вячаслава, але пасьля ночы, калі яго зьбілі і затрымалі, вельмі кепска сябе адчувае.

«Самога інцыдэнту я ня бачыла, бо я жыву каля Паштамта, а ён на Плошчы Перамогі. Калі прыехала да яго, дык усе рэчы былі раскіданыя. Са словаў яго жонкі Ганны ведаю, што яго кінулі на падлогу, білі нагамі і тапталі.

Пасьля мы паехалі ў міліцыю, там было жахліва. Нас не пускалі да дзяжурнага высьветліць, што адбываецца.

З чым гэта можа быць зьвязана? У нашай краіне ўсё можа быць, і ніколі ня ведаеш, што цябе чакае. Праўда, апошнім часам я неяк адвыкла ўжо ад затрыманьняў, таму мне вельмі цяжка гэта ўсё ўспрымаць. У Вячаслава вельмі шмат позваў і штрафаў за вулічныя акцыі. Можа быць, за гэта. Можа, за тое, што ўвогуле вярнуўся з Украіны. Можа, за Чарнобыльскі шлях. Неяк Слава казаў, што да 19 красавіка яго могуць затрымаць. Але чаму менавіта 19, я не пацікавілася».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG