Лета. Мама тэстуе новы аквапарк «Дрымлэнд». Вяртаецца незадаволеная.
— Уяўляеш, яны мяне выгналі зь «лянівай ракі»!
«Лянівая рака» — папулярны атракцыён аквапаркаў. Струмень вады пад напорам гоняць па штучным рэчышчы, так, каб ён цягнуў за сабой купальнікаў. У новым аквапарку даўжэзная «лянівая рака» — цэнтар усяго комплексу.
— Аказваецца, у той рацэ нельга рухацца, а можна толькі ляжаць на вадзе, прычым на надзьмутым коле! — абураецца мама. — Ну як можна ляжаць? Я добра плаваю: выплывала з адкрытага мора!.. Так што я ўсё адно плыла па той рацэ. Дык пад канец яны мяне баграмі выштурхалі.
Лянівая рака — сымбаль сучаснай Беларусі.
Марыя Мартысевіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org