Як падыходжу да ліфта на працы, якога заўжды трэба досыць доўга чакаць, узгадваецца паэт Віктар Стрыжак, які каля гэтага ліфта сканаў, бо ні ў «Юнацтве», ні ў «Мастацкай літаратуры» яму ніхто ня даў апахмяліцца.
«Памёр раптоўна на лесьвічнай пляцоўцы ў выдавецтве „Мастацкая літаратура“» — напісана ў ягонай біяграфіі. Хіба гэта «раптоўна»: абыходзіў чалавека за чалавекам...
Калі не далі тады, дык зараз бы дакладна не далі.
Вось проста пэўная, што я сканала б каля ліфта, калі б здарылася са мною падобная сытуацыя. Бо альбо поўная цьвярозасьць у людзей, альбо поўная сквапнасьць, альбо поўная абыякавасьць. І сучасны варыянт — «у мяне грошы на картцы».
Аксана Спрынчан
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org