Публіцыст Андрэй Піянткоўскі пакінуў Расею з-за таго, што яму пагражае крымінальны перасьлед за артыкул, апублікаваны ў студзені на сайце «Эхо Москвы».
Пра гэта паведаміла Бі-бі-сі са спасылкай на адваката Піянткоўскага, Марка Фейгіна.
Раней агенцтва «Грозны-інфарм» паведаміла, што Генэральная пракуратура знайшла ў артыкуле «Бомба, гатовая падарвацца», прыкметы экстрэмізму.
Сам Андрэй Піянткоўскі ў сацыяльнай сетцы Twitter напісаў, што баіцца за сваё жыцьцё.