Лукашэнка дамовіўся зь Мядзьведзевым сумесна «пераадольваць нэгатыўныя эканамічныя тэндэнцыі».

Сустрэча адбылася ў Сочы.

Як паведамляе БелТА, сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэм’ер-міністрам Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыем Мядзьведзевым у Сочы праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, гаворка ішла пра стан тавараабароту і шляхі нарошчваньня аб'ёмаў узаемнага гандлю, таксама палітыкі абмеркавалі супрацу краін у інтэграцыйных аб'яднаньнях і некаторыя пытаньні функцыянаваньня Эўразійскага эканамічнага зьвязу.