Фукуяма: Эканамічная мадэль Пуціна распадаецца (відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

Амэрыканскі палітоляг і гісторык Фрэнсіс Фукуяма заявіў, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» аднолькава дамагаюцца такіх формаў разьвіцьця дзяржавы і грамадзтва, якія супярэчаць прынцыпам лібэральнай дэмакратыі.

Фукуяма лічыць, што «пуцінізм» «чэпка трымае Расею», і называе цяперашнюю палітыка-эканамічную сыстэму ў гэтай дзяржаве «пустой»: рэжым Пуціна грунтуецца на эканамічнай мадэлі, якая занадта залежыць ад эканамічнага сэктару, і гэтая мадэль у цяперашні час «распадаецца».

(Відэа Грузінскай рэдакцыі Радыё Свабода)