Нуланд і Суркоў абмеркавалі выкананьне Менскіх дамоўленасьцяў 

Вікторыя Нуланд

Памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд і памочнік прэзыдэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў абмеркавалі ў Калінінградзкай вобласьці РФ сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны і хаду выкананьня Менскіх пагадненьняў па мірным урэгуляваньні на Данбасе.

Як заявіў раней прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джон Кірбі, сустрэча была арганізавана «у разьвіцьцё» перамоваў, якія правялі 15 сьнежня ў Маскве прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў зь дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры.

Кансультацыі праходзілі ў закрытым рэжыме ў рэзыдэнцыі прэзыдэнта РФ у горадзе Піянэрскі пад Калінінградам, на беразе Балтыйскага мора.

11 студзеня ў Кіеве зь візытам пабываў нядаўна прызначаны прадстаўнік Расеі ў трохбаковай кантактнай групе па Ўкраіне Барыс Грызлоў.