У Маскве павесілі шыльду «Тупых беларусаў не абслугоўваем», — стыхійны мітынг прадпрымальнікаў у Гомелі

Your browser doesn’t support HTML5

Каля трохсот прадпрымальнікаў з буйнейшых рынкаў Гомеля сабраліся 5 студзеня ў гандлёвым цэнтры “Сакрэт” на стыхійны сход, каб патрабаваць ад уладаў забясьпечыць ім канстытуцыйнае права на працу. Яны не на канікулах – яны ня выйшлі на працу, бо ня маюць магчымасьці працаваць.