Пуцін прызначыў новага прадстаўніка ў кантактную групу па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе

Барыс Грызлоў

Былы сьпікер Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі Барыс Грызлоў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Расеі ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.

Такое распараджэньне прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна апублікавана на расейскім інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляюць расейскія сродкі масавай інфармацыі.

Першым прадстаўніком Расеі ў кантактнай групе быў Міхаіл Зурабаў, якога Пуцін зьмяніў у красавіку на Азамата Кульмухаметава.