Турэччына абвінавачвае Расею ў гібелі 600 сырыйцаў у выніку авіяўдараў

Кіраўнік МЗС Турэччыны Меўлют Чавушаглу заявіў, што пры авіяўдарах расейскай авіяцыі па тэрыторыі Сырыі загінулі больш за 600 мірных жыхароў.

Паводле яго слоў, 150 зь іх — дзеці. Як сказаў Чавушаглу, 200 чалавек загінулі пры бамбардаваньні ў правінцыі Ідліб 20 сьнежня.

Як піша Медуза па інфармацыі Anadolu, Меўлют Чавушаглу заявіў, што Расея ў бальшыні выпадкаў наносіць удары не па «Ісламскай дзяржаве», а па паўстанцах, якія супрацьстаяць прэзыдэнту краіны Башару Асаду.