5 выказваньняў Разанава пра Ельцына, Пуціна, расейскі мэнталітэт

Эльдар Разанаў

У Маскве на 89-м годзе жыцьця памёр рэжысэр Эльдар Разанаў, аўтар дзясяткаў папулярных фільмаў, крытык Уладзімера Пуціна.

  • «Я вельмі многія ўчынкі Ельцына ўхваляю. Але адзінае, што я не магу яму дараваць, гэта тое, што ён прызначыў такога пераемніка ... які, па-першае, проста падняў зноў, так бы мовіць, тое, што было адсунутае гісторыяй, — пласт гэтых сквапных, страшных, цёмных людзей, якія прадстаўлялі ў нас самыя страшныя, злыя сілы, за якімі стаяць натоўпы пакараных сьмерцю, акрываўленых і гэтак далей, і гэтак далей. Вось чаго я дараваць яму не магу, на жаль».

  • «Я ня веру ў Бога, таму што ў той час верыць у яго нельга было. Я нарадзіўся ў 1927-м годзе, калі зносілі цэрквы, расстрэльвалі сьвятароў. Я ніколі ня верыў, але заўсёды з павагай ставіўся да вернікаў, ну, акрамя тых, хто падманвае з дапамогай веры».

  • «Расейцы, калі пачытаць фальклёр, заўсёды хацелі атрымаць усё, адразу і шмат і пры гэтым не працаваць. Расейскія казкі — гэта і ёсьць, на жаль, нацыянальная ідэя. Мэнталітэт, які, мякка казужы, сымпатыі не выклікае. Лепшыя людзі ў Расеі заўсёды існуюць насуперак яму».

  • «Жить бы мне
В такой стране,
Чтобы ей гордиться.
Только мне
В большом говне
Довелось родиться.
Не помог
России Бог,
Царь или республика,
Наш народ
Ворует, пьет,
Гадит из-за рублика.
Обмануть, Предать, надуть,
Обокрасть — как славно-то?
Страшен путь
Во мрак и жуть,
Родина державная.
Все нет и нет
Жизни человеческой.
Мчат года...
Всегда беда
Над тобой, Отечество».

  • У сакавіку 2014 году Разанаў разам зь іншымі дзеячамі расейскага мастацтва падпісаў ліст расейскага «Саюза кінематаграфістаў і прафэсійных кінематаграфічных арганізацыяў і аб’яднаньняў» сваім калегам з Украіны, які асуджае расейскую ваенную інтэрвэнцыю ва Ўкраіну.

Таксама ў сакавіку 2014 году разам зь іншымі падпісаў зварот ініцыятыўнай групы па правядзеньні Кангрэса інтэлігенцыі «Супраць вайны, супраць самаізаляцыі Расеі, супраць рэстаўрацыі таталітарызму».