СМІ: Двое ўзброеных захапілі 170 закладнікаў у гатэлі ў Малі

Бамако

Двое ўзброеных нападнікаў ўзялі ў закладнікі 170 чалавек у гатэлі Radisson Blu ў Бамако, сталіцы афрыканскай дзяржавы Малі.

Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі, спасылаючыся на кіраўніцтва гатэльнай групы, у якую ўваходзіць Radisson Blu.

«Паводле нашых зьвестак, двое чалавек затрымалі 140 гасьцей і 30 працаўнікоў» — заявіла кіраўніцтва згаданай гатэльнай групы.

Агенцтва Associated Press паведаміла, што нападнікі ўжылі гранаты падчас атакі на гатэль.