Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух францускіх журналістаў забілі ў Малі


Малі
Малі
Міністэрства замежных справаў Францыі пацьвердзіла ў суботу, што два журналісты Міжнароднага радыё Францыі, выкрадзеныя на поўначы афрыканскай дзяржавы Малі, знойдзеныя забітымі.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд выказаў абурэньне з гэтай нагоды, назваўшы забойства «мярзотным».

Навакольлі малійскага горада Кідаль, недалёка ад мяжы з Альжырам, дзе адбылося забойства, зьяўляецца месцам, дзе жыве народ туарэгаў і дзе зарадзіўся сэпаратысцкі «Нацыянальны рух туарэгаў за вызваленьне Азавада», як яны называюць свае традыцыйныя зямлі на поўначы Малі.

Гэты рух вясной мінулага года аднабакова абвясьціў «незалежную дзяржаву Азавад» на паўночных амаль дзьвюх трацінах тэрыторыі Малі, але потым адмовіўся ад гэтых прэтэнзіяў, калі кантроль над практычна ўсім гэтым рэгіёнам перахапілі ісламісты, частка якіх зьвязана з тэрарыстычнай сеткай «Аль-Каіда».

У пачатку гэтага года войскі Францыі ўведзены ў Малі па просьбе ўраду краіны, былой францускай калёніі, вярнулі ўраду ўладу ў большай частцы поўначы краіны, ісламісты адступілі ў пустэльню, якая займае значную тэрыторыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG