Расея стварае Паветрана-касьмічныя сілы

У адпаведнасьці з указам прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна з 1 жніўня да выкананьня пастаўленых задач прыступіў новы від узброеных сілаў — Паветрана-касьмічныя сілы. Пра гэта паведаміў міністар абароны Расіі Сяргей Шайгу.

«Цяпер пад адзіным кіраўніцтвам аб’яднаныя авіяцыя, войскі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, касьмічныя сілы і сродкі ўзброеных сілаў», — прыводзіць словы Шайгу РИА Новости.