Ярмошына спадзяецца на пяць кандыдатаў. Як мінімум

Лідзія Ярмошына

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказала свой прагноз адносна колькасьці зарэгістраваных кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта 11 кастрычніка 2015 году.

У інтэрвію БелТА Лідзія Ярмошына выказала свой прагноз адносна таго, колькі ініцыятыўных групаў будзе зарэгістравана і колькім зь іх удасца сабраць 100 тысяч подпісаў і зарэгістраваць свайго кандыдата:

«Мне цяжка сказаць, таму што цяпер заяўляюць пра сябе шэраг будучых прэтэндэнтаў. Спадзяюся, што іх будзе хаця б ня менш за пяць. У выбаршчыкаў павінен быць выбар, таму што ў выпадку, калі не ажыцьцяўляецца палітычная барацьба і няма канкурэнцыі на выбарах (тым больш — прэзыдэнцкіх), выбаршчыкі адчуваюць пэўнае расчараваньне, што адбіваецца на іх яўцы на ўчастках».