7 чэрвеня спаўняецца 100 дзён з дня сьмерці Барыса Нямцова. Паводле паведамленьня у Твітэры, у нядзелю раніцай працаўнікі гарадзкіх службаў расейскай сталіцы ў чарговы раз прыбралі зь месца забойства палітыка на Вялікім Маскварэцкім мосьце ўсе кветкі, сьцягі і плякаты.
Народны мэмарыял на месцы забойства палітыка неаднаразова зьнішчалі, але яго кожны раз аднаўлялі.
У шэрагу выпадкаў адказнасьць за яго ліквідацыю бралі на сябе актывісты радыкальнай групоўкі «Рускі вызваленчы рух SERB».
Кветкі і сьвечкі зь месца забойства Нямцова вывозілі і камунальныя службы Масквы.