Крукоўскі паказаў «канструктар», паводле якога малявалася «Пагоня» ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

На відэа Ўладзімір Крукоўскі распавядае, як калектыў мастакоў пры распрацоўцы эталённай выявы «Пагоні» выкарыстоўваў адмысловы «канструктар» для канчатковага вызначэньня абрысаў вершніка і каня.

Цяпер Уладзімер Крукоўскі разам са сваімі калегамі рыхтуе адмысловы альбом, які мае працоўную назву «1000 і 1 пагоня», у ім сабраныя ўнікальныя выявы, якія раней не публікаваліся

Пару тыдняў таму мастак заявіў, што зьбіраецца судзіцца з шэрагам мастакоў і арганізацыяў за «плягіят» у дачыненьні да эталённай «Пагоні». Паводле Крукоўскага, «Пагоня» перастала быць дзяржаўным сымбалем і перайшла ў статус звычайнага малюнку, а значыць, знаходзіцца пад аховай аўтарскага права.

Яўген Кулік і Уладзімір Крукоўскі лічацца афіцыйнымі аўтарамі эталёну дзяржаўнага герба Беларусі зь 1991-га па 1995 год.