У групоўках «ДНР» і «ЛНР» заявілі, што спынілі агонь згодна зь менскім пагадненнем

Прадстаўнікі груповак «ЛНР» і «ДНР» заявілі аб спыненьні агню са свайго боку ў адпаведнасьці зь менскімі пагадненьнямі.

«Усе аддзелы «ДНР» спынілі баявыя дзеяньні на ўсёй лініі судакрананьня», – заявіў намесьнік камандуючага штабам сілаў групоўкі Эдуард Басурын.

«Намесьнік начальніка штаба народнай міліцыі «ЛНР» Ігар Яшчанка заявіў, што 15 лютага ў 00.00 па кіеўскім часе спынена вядзеньне агню, і спыненыя ўсе баявыя дзеяньні па ўсёй лініі фронту», – гаворыцца ў разьмешчаным на «афіцыйным партале «ЛНР» паведамленьні.

У той жа час, украінскія мэдыі інфармуюць пра парушэньні міру баевікамі.

Расейскае агенцтва ТАСС паведаміла пра заяву Басурына аб парушэньні міру з боку ўкраінскіх вайскоўцаў.​