Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактная група па Ўкраіне правяла тэлеканфэрэнцыю зь лідэрамі сэпаратыстаў


Трохбаковая кантактная група прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЭ правяла 14 лютага сэрыю кансультацыяў з прадстаўнікамі некаторых раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей. Абмяркоўваліся захады па выкананьні менскіх дамоўленасьцяў, дасягнутых на саміце 11-12 лютага лідэрамі Германіі, Францыі, Расеі і Ўкраіны. Аб гэтым паведамляецца на сайце АБСЭ.

Асноўная ўвага падчас кансультацый, якія праводзіліся ў форме тэлеканфэрэнцыі, надавалася безумоўнаму спыненьню агню ўсімі бакамі з нуля гадзін па кіеўскім часе 15 лютага.

У паведамленьні АБСЭ гаворыцца аб згодзе ўсіх удзельнікаў кансультацый, праведзеных у суботу, распачаць усе неабходныя крокі для хутчэйшай дээскаляцыі збройнага проціборства, асабліва ў ваколіцах Дэбальцава і Марыюпаля, дзе ў апошнія дні вяліся жорсткія баі.

Трохбаковая кантактная група заявіла, што і надалей будзе падтрымліваць кантакты з прадстаўнікамі некаторых раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей — для поўнага выкананьня менскіх пагадненьняў ад 5-га і 19-га верасьня мінулага году — як часткі комплексу захадаў, прынятых на саміце ў Менску 12 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG