Вярхоўны Суд адмовіў Логвінаву

Your browser doesn’t support HTML5

Ігар Логвінаў: «Адчуваньне праўды і сымбалічнай перамогі на нашым баку»

Выдавец Ігар Логвінаў сёньня абскарджваў у Вярхоўным Судзе рашэньне Міністэрства інфармацыі, якое адмовіла яму ў выдачы ліцэнзіі на распаўсюд друкаванай прадукцыі.

Вярхоўны Суд адмовіў у задавальненьні скаргі, такім чынам выдавец не атрымае права распаўсюджваць друкаваную прадукцыю.

Апрача таго ён вымушаны заплаціць каля мільярда рублёў штрафу за распаўсюд кніг без ліцэнзіі.