Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша
У Вярхоўным Судзе слуханьні па скарзе выдаўца Ігара Логвінава на рашэньне міністэрства інфармацыі. Логвінаў спадзяецца абскардзіць адмову ў выдачы ліцэнзіі на распаўсюд друкаванай прадукцыі.
У Менску чакаецца чарговае пасяджэньне кантактнай групы па ўрэгуляваньню канфлікту ва Ўкраіне.
У гісторыі:
1667 — падпісанае Андрусаўскае замірэньне, мірная дамова паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай. Скончылася самая стратная ў гісторыі Беларусі вайна, у якой загінуў кожны другі. Агулам тэрытарыяльныя страты Рэчы Паспалітай склалі блізу паловы яе тэрыторыі.
1925 — заснаваны Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік.
У памяці:
1833 — нарадзіўся Апалінар Гараўскі, беларускі мастак.
1895 — нарадзіўся Кірыла Арлоўскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Другую сусьветную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзеяч.
1921 —нарадзіўся Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.
1935 — нарадзіўся Эрнст Ляўкоў, беларускі геоляг, краязнавец.
1948 — памер Махатма Гандзі, індыйскі палітык.
Цытата:
«Я выступаю супраць гвалту, таму што калі здаецца, што ён прыносіць дабро, гэтае дабро толькі часовае; а зло, прынесенае ім, застаецца назаўсёды».
Махатма Гандзі