Нямцоў: Алега Навальнага ўзялі ў закладнікі. Прапаганда будзе цкаваць Аляксея Навальнага

Барыс Нямцоў

Барыс Нямцоў лічыць, што прысуды братам Навальным вынесеныя такім чынам, каб даць прапагандзе магчымасьць дыскрэдытаваць Аляксея Навальнага за тое, што з-за яго сядзяць невінаватыя.

Пра гэта палітык выказаўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«Аляксею далі 3,5 гады ўмоўна. А Алега на 3,5 гады пасадзілі і ўзялі пад варту ў залі суду. Гэта значыць, што Алега ўзялі ў закладнікі, а Навальнага цяпер будуць дыскрэдытаваць, што з-за яго сядзяць невінаватыя.

Тое, што справа сфабрыкаваная і абодва павінны быць прызнаныя невінаватымі, неяк адышло на другі плян.

Цяпер прапаганда будзе распавядаць, што Аляксей засланы і людзі з-за яго сядзяць ні за што.

Якое ўсё гэта б***а мае дачыненьне да правасудзьдзя, скажыце мне?»

(function(d, s, id) { var js, fjs = d.getElementsByTagName(s)[0]; if (d.getElementById(id)) return; js = d.createElement(s); js.id = id; js.src = "//connect.facebook.net/en_US/all.js#xfbml=1"; fjs.parentNode.insertBefore(js, fjs); }(document, 'script', 'facebook-jssdk'));

Аляксей Навальны асуджаны ўмоўна. Алег Навальны — 3,5 гады калёніі. Замаскаварэцкі суд Масквы вынес прысуд апазыцыянэру Аляксею Навальнаму і яго брату Алегу па справе аб крадзяжы ў кампаніі «Іў Рашэ».

Аляксей Навальны атрымаў тры з паловай гады ўмоўна і 500 тысяч штрафу. Алег Навальны асуджаны да трох з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму і штрафу ў 500 тысяч рублёў.