З раніцы многія раёны Менску накрыў густы сьмярдзючы смог. Што гарыць, няясна. МНС ніякіх пажараў не зафіксавала.
Менчукі скардзяцца, што горад з раніцы зацягнуў сьмярдзючы дым, які пахне гарэлым дрэвам і бэнзінавым гарам. Дым трапляе нават у кватэры.
Смог у Менску
У прэсавай службе МНС Свабодзе паведамілі:
«Над Менскам нічога не гарыць. На дадзены момант проста ўсе людзі запалілі печы, працуюць заводы, і з-за таго, што стаіць бязьветранае надвор’е, гэта ўсё з гораду не выветрываецца. Усе заводы працуюць. Пахаладала, і ўсе запалілі печы. Ніякага пажару ні ў Менску, ні ў ваколіцах няма».