Пытаньне ўдзелу прэзыдэнта Ўкраіны ў саміце кіраўнікоў краін СНД, які адбудзецца 10 кастрычніка ў Менску, пакуль ня вырашана.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі, прэс-сакратар МЗС Украіны Яўген Перабійніс.
«Канчатковае рашэньне пра ўзровень прадстаўніцтва Ўкраіны яшчэ не прынятае», — заявіў Перабійніс.
Ён таксама ўдакладніў, што на тым ці іншым узроўні Ўкраіна на саміце ў любым выпадку будзе прадстаўлена.
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД адбудзецца 10 кастрычніка. Прэс-служба Крамля ўжо паведаміла, што прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін дакладна прыедзе ў Менск.