Фальшыўкі расейскай прапаганды — 2

Карыстальнікі сацсетак актыўна распаўсюджваюць фота маленькай дзяўчынкі каля забітай жанчыны, апісваючы яго як фота падзей на Данбасе. Але гэта кадр зь беларуска-расейскай стужкі 2010 года "Брэсцкая крэпасьць".

Тэлеканал “Мир 24” паказвае ўцекачоў з Украіны, якія на самой справе з Косава

Вядомы расейскі актор Іван Ахлабысьцін выдае здымак з Сан-Францыска за гей-парад у Кіеве

Фота з Босьніі выдаецца за жорсткія дзеяньні ўкраінскіх вайскоўцаў

З дапамогай фоташопу распаўсюджваецца інфармацыя, што касманаўты нібыта падтрымліваюць “Данецкую народную рэспубліку”

Жанчыну, якая распавядае пра зьверствы Пуціна, выдалі за тую, якая ненавідзіць "кіеўскую хунту". Вось спасылка на арыгінальнае відэа

У сацыяльных сетках актыўна распаўсюджвалася навіна пра тое, што ва ўкраінскім горадзе Цярнопаль нібыта праходзіў мітынг за ўзьяднаньне з Польшчай. Але насамрэч гэта антыўрадавы мітынг у Варшаве

Трупы мэксыканскіх наркагандляроў выдаюць за ўкраінскіх вайскоўцаў

У сацыяльных сетках разбомблены Белград выдаюць за Славянск, які нібыта абстраляла ўкраінская армія.

Таксама ў сацыяльных сетках распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што нібыта вядомы казак з Эўрамайдану Міхаіл Гаўрылюк стаў сэпаратыстам і цяпер ваюе на Данбасе

Фота з Чачні выдаецца за дзеяньні ўкраінскай арміі