У інтэрнэце зьявіўся шэраг пацьвярджэньняў, як расейскія мэдыі і прарасейскія суполкі ў сацыяльных сетках, маніпулююць інфармацыяй, а таксама фотаздымкамі ды відэа. Найчасьцей яны бяруць адыёзныя, крывавыя ці эмацыйныя здымкі зь іншых краінаў і падзеяў, выдаючы іх за ўкраінскія. Праверыць «фэйк» — проста. Для гэтага можна скарыстацца пошукам падобных выяваў у сэрвісе Google. Падрыхтаваў Ігар Лосік.
Расейскую прапаганду злавілі на хлусьні. УВАГА! ЖОРСТКІЯ ФОТА!
абноўлена
![Каб паказаць крымскі пляж, запоўнены турыстамі, расейскае тэлебачаньне выкарыстоўвае відэа 2011 г.](https://gdb.rferl.org/4b227833-a0d8-48f3-ba70-dca97f2fe0cb_w1024_q10_s.jpg)
1
Каб паказаць крымскі пляж, запоўнены турыстамі, расейскае тэлебачаньне выкарыстоўвае відэа 2011 г.
![Фота нібыта ўкраінскага гелікоптэра насамрэч зроблена ў Кот д’Івуары.](https://gdb.rferl.org/7a07e6d9-8a51-4df2-bb53-00c28546370e_w1024_q10_s.jpg)
2
Фота нібыта ўкраінскага гелікоптэра насамрэч зроблена ў Кот д’Івуары.
![Гэта фота з Канады, дзе ў 2013 годзе адбылася аварыя чыгуначнага складу з палівам.](https://gdb.rferl.org/7ad9bf8f-534f-4f20-93b0-29f0a7c0231e_w1024_q10_s.jpg)
3
Гэта фота з Канады, дзе ў 2013 годзе адбылася аварыя чыгуначнага складу з палівам.
![Мужчына, нібыта забіты пад Данецкам Нацыянальнай гвардыяй Украіны, насамрэч быў расстраляны ў Кабардзіна-Балкарыі ў 2012 годзе.](https://gdb.rferl.org/fc1a82e6-e2c9-432d-987f-405522af0811_w1024_q10_s.jpg)
4
Мужчына, нібыта забіты пад Данецкам Нацыянальнай гвардыяй Украіны, насамрэч быў расстраляны ў Кабардзіна-Балкарыі ў 2012 годзе.
![Гэты бесьпілётнік насамрэч быў зьбіты ў Карабаху, а не ва Ўкраіне.](https://gdb.rferl.org/dff6f233-6502-4f58-9d51-1ab5c42f9590_w1024_q10_s.jpg)
5
Гэты бесьпілётнік насамрэч быў зьбіты ў Карабаху, а не ва Ўкраіне.
![Фота жанчыны, якая ляжыць у лужыне крыві, зроблена ў Вэнесуэле.](https://gdb.rferl.org/f7966b5f-f50a-4736-bc67-093951f85f6a_w1024_q10_s.jpg)
6
Фота жанчыны, якая ляжыць у лужыне крыві, зроблена ў Вэнесуэле.
![Расейскі тэлеканал НТВ паведамляў, што ў Рыме некалькі соцень прыхільнікаў Расеі выйшлі на мітынг супраць скажэньня эўрапейскімі СМІ інфармацыі аб сытуацыі ва Ўкраіне. Аднак гэтыя студэнты пратэстуюць супраць скарачэньня сацыяльных праграм.](https://gdb.rferl.org/0b5c3506-aa44-4f6f-b1d3-52c4a7d727dc_w1024_q10_s.jpg)
7
Расейскі тэлеканал НТВ паведамляў, што ў Рыме некалькі соцень прыхільнікаў Расеі выйшлі на мітынг супраць скажэньня эўрапейскімі СМІ інфармацыі аб сытуацыі ва Ўкраіне. Аднак гэтыя студэнты пратэстуюць супраць скарачэньня сацыяльных праграм.
![Журналістка LifeNews разьмясьціла ў Twitter фотаздымак васьмігадовага хлопчыка, які нібыта быў паранены ў аэрапорце горада Данецку. Але гэта фота было зроблена ў красавіку 2013 года ў Сырыі.](https://gdb.rferl.org/e81ab743-7bd5-422e-a955-36e6d90d4b23_w1024_q10_s.jpg)
8
Журналістка LifeNews разьмясьціла ў Twitter фотаздымак васьмігадовага хлопчыка, які нібыта быў паранены ў аэрапорце горада Данецку. Але гэта фота было зроблена ў красавіку 2013 года ў Сырыі.
![Здымак з Кітаю 25-гадовай даўніны выдаюць за здымак баявых дзеяньняў ва Ўкраіне цяпер](https://gdb.rferl.org/c924c4df-1626-4b11-ac39-5598c667f625_w1024_q10_s.jpg)
9
Здымак з Кітаю 25-гадовай даўніны выдаюць за здымак баявых дзеяньняў ва Ўкраіне цяпер
![У суполцы "Расея Вялікая дзяржава" пішуць, што ва Ўкраіне абезгаловілі хлопчыка, а насамрэч гэта здымак з Савудаўскай Арабіі](https://gdb.rferl.org/38d2926e-d386-420d-8bb0-04b0d1486162_w1024_q10_s.jpg)
10
У суполцы "Расея Вялікая дзяржава" пішуць, што ва Ўкраіне абезгаловілі хлопчыка, а насамрэч гэта здымак з Савудаўскай Арабіі