Прэзэнтацыя «Беларускай глыбіні». Жывая трансьляцыя

Радыё Свабода вяло жывую відэатрансьляцыю зь менскай прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня».
Прэзентацыя прайшла 11 чэрвеня на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3а).

Кніга выйшла ў 2014 годзе ў сэрыі «Кнігарня пісьменьніка» (пры падтрымцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў) у выдавецтве «Логвінаў».

Павал Севярынец напісаў кнігу падчас трохгадовай «хіміі» за Плошчу-2010 у спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну (Берасьцейская вобласьць). Кніга зьмяшчае сэрыю эсэ на тэмы гісторыі і нацыянальнай ідэі.

Напярэдадні прэзэнтацыі Павал Севярынец адказаў на пытаньні Радыё Свабода.

Павал Севярынец — беларускі палітык і публіцыст, былы палітвязень. Аўтар кніг «Нацыянальная ідэя: Фенаменалогія Беларусі», (2005), «Лісты з лесу», (2007), «Брату» (2007), «Люблю Беларусь: 200 феноменаў нацыянальнай ідэі» (2008), «Беларуская глыбіня» (2014).