Лукашэнка павіншаваў Парашэнку зь перамогай

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Пятра Парашэнку з абраньнем на пасаду прэзыдэнта Украіны.
«Беларусь заўсёды была і застаецца для Ўкраіны надзейным суседам. Для нас важна, каб Украіна была стабільнай і моцнай дзяржавай», — гаворыцца ў віншаваньні Лукашэнкі, якое цытуе яго прэс — служба.

Лукашэнка выказаўся за разьвіцьцё «ўсебаковага і канструктыўнага супрацоўніцтва» і пажадаў Парашэнку посьпехаў ваўмацаваньні адзінай і квітнеючай Украіны.

Раней Пятра Парашэнку сярод иншых павіншавалі
  • прэзыдэнт ЗША Барак Абама
  • прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд
  • канцлер ФРН Ангела Мэркель

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пакуль не павіншаваў Парашэнку з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах.