Украіна: У Славянску абвясьцілі камэнданцкую гадзіну

На вуліцах Славянску

Зьяўляцца на вуліцах Славянску забараняецца з поўначы да шостай гадзіны ранку.
Самаабвешчаны лідар Славянску Вячаслаў Панамораў тлумачыць увядзеньне камэндацкай гадзіны небясьпекай для мірных жыхароў.

Ён спасылаецца на выпадак, калі ў ноч на 20 красавіка ў Славянску невядомыя пачалі страляніну ў боку дваіх маладых людзей.

Сёньня Панамароў зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з просьбай увесьці міратворчыя войскі ў Данецкую, Луганскую і Херсонскую вобласьці Ўкраіны.

У ноч на 20 красавіка пад Славянскам адбыўся інцыдэнт з нападам і спаленьнем аўтамабіляў, якія, верагодна, належаць прарасейскім актывістам.

Пацьверджаная сьмерць трох чалавек.

СБУ Ўкраіны назвала інцыдэнт «цынічнай правакацыяй расейскіх спецслужбаў».