Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія сэпаратысты ў Данбасе ігнаруюць Жэнэўскую дамову


Узброеныя баевікі на ўсходзе Ўкраіны застаюцца ў захопленых адміністратыўных будынках.

Напярэдадні на чатырохбаковых перамовах у Жэнэве дамовіліся аб вызваленьні гэтых памяшканьняў і раззбраеньні актывістаў.

Усім удзельнікам пратэстаў, якія выканаюць гэтыя патрабаваньні, гарантуюць амністыю, за выключэньнем тых, хто зьдзейсьніў цяжкія злачынствы.

Як паведамляюць карэспандэнты ўкраінскай службы ВВС з Данецку, мітынгоўцы, якія захапілі Данецкую абласную дзяржаўную адміністрацыю, не зьбіраюцца вызваляць яе.

Аляксандар Гнязьдзілаў з так званай «Данецкай народнай рэспублікі» заявіў, што мітынгоўцы лічаць кіеўскі ўрад нелегітымным і патрабуюць, каб чыноўнікі спачатку вызвалілі парлямэнт і прэзыдэнцкую адміністрацыю ў сталіцы.

Іншыя актывісты казалі, што хочуць, каб спачатку на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве прыбралі лягер.

Адміністратыўныя будынкі былі захопленыя сама менш у дзевяці гарадах на ўсходзе Ўкраіны, сярод іх — Данецк, Луганск, Горлаўка, Марыюпаль, Краматорск, Славянск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG