Украіна пачала рэвэрс газу праз Польшчу

Нямецкая RWE пачала 15 красавіка рэвэрсныя пастаўкі газу ва Ўкраіну праз Польшчу.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні нямецкай газавай кампаніі.

Яны ажыцьцяўляюцца на аснове пяцігадовай дамовы, падпісанай у траўні 2012 году паміж «Нафтагазам» і RWE Supply & Trading. Аб’ём паставак можа скласьці да 10 млрд кубамэтраў у год.

Гэтыя пастаўкі ва Ўкраіну ажыцьцяўляюцца на «эўрапейскіх аптовых цэнах на газ» уключна з транспартнымі выдаткамі.

Паводле RWE, «значныя аб’ёмы газу могуць паставіць ва Ўкраіну, калі розныя транспартныя забароны на ўкраінска-славацкай мяжы будуць палітычна і тэхнічна вырашаныя ў бліжэйшыя некалькі тыдняў ці месяцаў».

«Газпром» павялічыў цану на газ для Ўкраіны з 1 красавіка з 268,5 да 485 даляраў за тысячу кубамэтраў.