Сэпаратысты абвясьцілі «незалежнасьць Данецкай рэспублікі»

Данецкія сэпаратысты сёньня сабралі прадстаўнікоў розных гарадоў вобласьці для стварэньня «народнай рады». Гэтыя дэлегаты абвясьцілі «незалежнасьць Данецкай рэспублікі» — паведамляе карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода.
Цяпер пад захопленай будынкам абласной адміністрацыі знаходзіцца каля тысячы чалавек, ім паведамілі аб абвяшчэньні «незалежнасьці». Гэтую навіну яны ўспрынялі аплядысмэнтамі і гімнам Расійскай Фэдэрацыі. Пазьней нелегітымная «народная рада» прыняла рашэньне аб далучэньні да Расеі. Міліцыя ў гэтыя падзеі ня ўмешваецца.

Сэпаратысты ўтрымлівалі будынак абласной адміністрацыі цэлую мінулую ноч, яны патрабавалі ад дэпутатаў абласной рады сабрацца на пазачарговую сэсію, аднак кворуму не набралі, таму выклікалі уласных дэлегатаў.