Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: На ўсходзе Ўкраіны рэалізуецца плян дэстабілізацыі сытуацыі


Арсеній Ацанюк
Арсеній Ацанюк

Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк сьцьвярджае, што на ўсходзе краіны рэалізуецца плян па дэстабілізацыі сытуацыі.

«Я хацеў бы зьвярнуцца да жыхароў усходніх абласьцей Украіны. Усім абсалютна зразумела, што ідзе рэалізацыя антыўкраінскага, антыданецкага, антылуганскага і антыхаркаўскага пляну. Пляну па дэстабілізацыі сытуацыі, пляну, каб замежныя войскі перасеклі мяжу і захоплівалі тэрыторыю краіны, чаго мы не дапусьцім», — сказаў Яцанюк, адкрываючы пасяджэньне ўраду ў панядзелак.

Ён выказаў упэўненасьць, што жыхары гэтых рэгіёнаў хацелі б жыць у адзінай краіне.

Паводле словаў Яцанюка, першы віцэ-прэм’ер Украіны Віталь Ярэма накіраваўся ў Данецк, міністар унутраных спраў Арсен Авакаў знаходзіцца ў Харкаве.

«Любыя заклікі да фэдэралізацыі зьяўляецца спробай зьнішчэньня ўкраінскай дзяржаўнасьці і сцэнары, якія напісаны ў Расеі, мэта якога — расчляненьне і зьнішчэньне Ўкраіны. І пераўтварэньне часткі Ўкраіны на тэрыторыю рабства пад дыктатам Расеі. Гэтага ня будзе », — запэўніў прэм’ер.

Яцанюк таксама адзначыў, што ў ноч на панядзелак уладай «быў распрацаваны плян дзеяньняў у сувязі са спробамі дэстабілізаваць сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны», у сувязі з гэтым плянам чыноўнікі і разьехаліся ва ўсходнія рэгіёны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG