Дэпутат у Бабры ламае «Пагоню» і топча карціну Пушкіна

Your browser doesn’t support HTML5

Выканаўца абавязкаў старшыні Бобрскага сельсавету Ўладзімер Загорскі, які быў абраны дэпутатам сельсавету, 25 сакавіка гвалтоўна спыніў і зьняважыў мастацкую выставу Пушкіна, якую той ладзіў у цэнтры вёскі, пашкодзіўшы пры гэтым «Карціну Свабоды» — твор на палатне памерам 263 на 200 сантымэтраў, які мастак піша 20 гадоў, дамалёўваючы штогод у Дзень Волі.