Уганараваньне прэміяй імя Сьвятланы Навумавай перанесенае

Сьвятлана Навумава

Кампанія «Гавары праўду» перанесла ўручэньне прэміі імя Навумавай. Прычына — сьмерць народнага паэта Рыгора Барадуліна.
Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 году.

Новая дата цырымоніі пакуль нявызначаная, паведамілі Радыё Свабода прадстаўнікі «Гавары праўду».

Сёлетнія намінанты:

  • у намінацыі «Журналістыка»: Алена Шарамет-Андрэева, Аляксандар Баразенка, Алесь Ярашэвіч, Зьміцер Лукашук, Аляксандар Старыкевіч і Анастасія Зелянкова;
  • у намінацыі «Аналітыка»: Іна Рамашэўская, Аляксандар Аўтушка-Сікорскі, Андрэй Казакевіч, Зьміцер Кухлей, Рыгор Астапеня;
  • у намінацыі «Надзея»: Алег Корбан, Ігар Барысаў, Ігар Случак, Уладзь Яроменак, Аксана Самуйлава;
  • у намінацыі «Задума году» (уручаецца першы раз): курсы «Мова ці кава», інтэрнэт-праект «Кошт ураду», Таlaka.by , Грамадзкая кампанія «Навабеліцы», міжнародны дабрачынны фонд «Шанс».

Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.

Сьвятлана Навумава — палітоляг, доўгі час ачольвала Дэпартамэнт палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, была аўтарам першага падручніка па паліталёгіі для сярэдніх школ.