Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачобут, Класкоўскі і Вінаградаў — ляўрэаты прэміі імя Навумавай

абноўлена
Найлепшым аналітыкам прызнаны кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі
1/6 Найлепшым аналітыкам прызнаны кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі
Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.
Прэмію у намінацыі «Палітычная аналітыка» прадстаўляў былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі, ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч
2/6 Прэмію у намінацыі «Палітычная аналітыка» прадстаўляў былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі, ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч
Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.
У намінацыі «Малады палітык» прэмію атрымаў актывіст моладзевага крыла «Зьмены», былы палітвязень Павал Вінаградаў. Паколькі кагадзе Вінаградаў атрымаў чарговы турэмны тэрмін, узнагароду атрымлівала ягоная жонка Сьвятлана
3/6 У намінацыі «Малады палітык» прэмію атрымаў актывіст моладзевага крыла «Зьмены», былы палітвязень Павал Вінаградаў. Паколькі кагадзе Вінаградаў атрымаў чарговы турэмны тэрмін, узнагароду атрымлівала ягоная жонка Сьвятлана
Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.
Прэмію у намінацыі «Журналістка» атрымаў гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут. Пачобут знаходзіцца пад сьледзтвам. Ён ня можа выехаць з Горадні. Пачабут выйшаў на відэасувязь. Праз інтэрнэт ён атрымаў віншаваньні ад аргкамітэту прэміі й калегаў
4/6 Прэмію у намінацыі «Журналістка» атрымаў гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут. Пачобут знаходзіцца пад сьледзтвам. Ён ня можа выехаць з Горадні. Пачабут выйшаў на відэасувязь. Праз інтэрнэт ён атрымаў віншаваньні ад аргкамітэту прэміі й калегаў
Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.
Узнагароду для Андрэя Пачобута аб’яўляе палітоляг Уладзімер Мацкевіч
5/6 Узнагароду для Андрэя Пачобута аб’яўляе палітоляг Уладзімер Мацкевіч
Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.
Імпрэзу вёў палітоляг, публіцыст, адзін з кіраўнікоў «Гавары праўду» Аляксандар Фядута
6/6 Імпрэзу вёў палітоляг, публіцыст, адзін з кіраўнікоў «Гавары праўду» Аляксандар Фядута
Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.
Previous slide
Next slide

Цырымонія ўручэньня прэміі імя Сьвятланы Навумавай найлепшаму аналітыку, журналісту і маладому палітыку адбываецца на ўправе БНФ.

Найлепшым палітычным журналістам названы Андрэй Пачобут, а найлепшым палітычным аглядальнікам — Аляксандар Класкоўскі.

Сярод іншых намінантаў у галіне журналістыкі былі Дзьмітры Лукашук і Віктар Марціновіч. За прэмію ў галіне палітычнай аналітыкі Аляксандар Класкоўскі змагаўся зь Юрыем Дракахрустам і Аляксеем Пікулікам.

Павал Вінаградаў названы лепшым маладым палітыкам году. Ягонай канкурэнткай была Марына Хоміч зь Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.
Уручэньне прэміі Сьвятланы Навумавай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:35 0:00
Наўпроставы лінк

Сустаршыні аргкамітэту — прафэсар Уладзімер Дунаеў і лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў.

Абраць пераможцаў можна было шляхам электроннага галасаваньня на сайце кампаніі «Гавары праўду». Галасаваньне адбывалася ў трох намінацыях: палітычная аналітыка, палітычная журналістыка і «Надзея: найлепшы малады палітык году». Намінавалі кандыдатаў дэмакратычныя няўрадавыя арганізацыі, палітычныя партыі, мэдыі й дэмактывісты.

Сьвятлана Навумава — палітоляг, доўгі час ачольвала Дэпартамэнт палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, была аўтарам першага падручніка па паліталёгіі для сярэдніх школ.


У 2012 годзе ляўрэатамі прэміі былі:

У намінацыі «Палітычная журналістыка» — намесьніца галоўнага рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна.

У намінацыі «Палітычная аналітыка» — каардынатарка праекту «Беларускі штогоднік» Валерыя Касьцюгова.

У намінацыі «Надзея — найлепшы малады палітык» — сустаршыня «Маладога Фронту» Наста Палажанка.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG